Сярэдні заробак вырас на 31 рубель

Налічаны сярэдні заробак за кастрычнік склаў 1971 рубель 20 капеек, паведаміў Белстат.

24.11.2023 / 18:21

Фота: «Наша Ніва»

У верасні ён складаў 1939,8 рубля, такім чынам, за месяц рост склаў 31,4 рубля.

1971,2 рубля гэта 600 даляраў па сярэднім курсе даляра за кастрычнік.

Калі браць заробак «чыстымі», то гэта 1695 рублёў, або 516 даляраў.

Nashaniva.com