Наталля Качанава: Мы ніколі нікому не пагражалі
«Глядзіце, колькі яшчэ белых плям ёсць у гісторыі, колькі адкрываецца новых фактаў», — расказала старшыня Савета Рэспублікі калектыву дызайн-цэнтра вырабаў з натуральнага футра GNL, прадпрыемства «Белкаапзнешгандаль» Белкаапсаюза.
24.11.2023 / 19:39
Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі
Яна расказала, што пракуратура займаецца пытаннем генацыду беларускага народа і «знаходзіць шмат новых пахаванняў».
«Мы ніколі нікому не пагражалі. А Польшча ад нас абараняецца, нагналі танкаў на мяжу, Амерыка даслала сваіх вайскоўцаў, якія праводзяць вучэнні практычна на мяжы. Вось гэтая істэрыя — для таго, каб праблемы, якія ёсць у іх краінах, сёння нівеліраваць за кошт таго, што хтосьці збіраецца на іх нападаць», — сказала Качанава.
«Мы ніколі не выступалі агрэсарамі і не будзем выступаць. Наша палітыка заўсёды будзе міралюбнай», — дадала старшыня Савета Рэспублікі.
Не абышлося без рэверансу ў бок Лукашэнкі.
«Я вам яшчэ раскажу, як мы павінны дзякаваць прэзідэнту нашай краіны», — сказала Наталля Качанава.
Чытайце таксама:
Наталля Качанава: Руская мова — гэта і наш нацыянальны набытак
«Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром». Улады нагнятаюць гамафобную істэрыю
«Мы не можам за гэта не перажываць». Наталлю Качанаву непакоіць, што беларусы позна бяруць шлюб