Гарналыжныя цэнтры ў Беларусі пачалі сезон. Дзе можна пакатацца?

У гарналыжным комплексе «Лагойск» ужо 24 лістапада пачаў працаваць навучальны схіл і чацвёртая траса, праанансаваныя таксама першыя начныя катанні.

25.11.2023 / 15:01

Гарналыжны цэнтр «Лагойск». Фота: БелТА

Сёння а 14-й стартаваў сезон у гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна» ў мінскай Курасоўшчынк. Там будуць будуць працаваць навучальны схіл, атракцыён «Альпійскія горкі», пракат абсталявання, ski-сэрвіс. Можна скарыстацца паслугай інструктара, піша БелТА.

Гарналыжны цэнтр «Сілічы» анансаваў пачатак катанняў 1 снежня а 12.00. Будуць адкрыты трасы №1, 3, 6 і навучальны схіл. Цяпер іх рыхтуюць да прыёму гасцей. У першую чаргу ўвага надаецца асноўным маршрутам — №1, 3 і навучальнай трасе.

Можна правесці час і ў «Раўбічах». Спартыўная база адкрыта для ўсіх авотных. Тут па маляўнічым маршруце ўздоўж лясных масіваў праклалі лыжную трасу працягласцю 2,5 кіламетра.

Чытайце таксама:

На нядзелю паабяцалі снегапад

Nashaniva.com