Ксёндз Ігар Лашук адхілены ад выканання абавязкаў на час расследавання — Хрысціянская візія

Пасля апублікавання вынікаў расследавання Рабочага Руху архібіскуп Юзаф Станеўскі часова забараніў служэнне пробашчу са Стоўбцаў.

25.11.2023 / 16:39

Ксёндз Ігар Лашук. Фота: Радыё Марыя

Пра гэта паводле ўласных крыніц паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Адбылося гэта не пасля таго, як расследавальнікі спрабавалі выйсці на сувязь з Мінска-Магілёўскай курыяй і апостальскай нунцыятурай у Мінску, а пасля апублічвання новых фактаў. 

Учора курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі апублікавала паведамленне, паводле якога «Справа кс. Ігара Лашука, пробашча парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах, даследуецца ў святле нормаў Кодэкса Кананічнага права».

Некалькі дзён таму «Рабочы рух» выпусціў расследаванне пра тое, што тытул папскага рыцара для набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Аляксандра Зайцава лабіраваў ксёндз Ігар Лашук, і гэта рабілася дзеля абыходу санкцый.

Таксама ў расследаванні гаворыцца пра тое, што Ігар Лашук, імаверна, з’яўляецца татам двух хлопчыкаў 2010 і 2013 г. н. і мае пастаянныя сувязі з іх маці Таццянай Савіцкай.

Каталіцкім святарам забаронена мець сям'ю, і яны прымаюць цэлібат.

Чытайце таксама:

Ксяндза Лашука абвінавацілі ў тым, што ён мае дзяцей. Касцёл пачаў разбіральніцтва

У Стоўбцах аднавілі браму касцёла, знішчанага саветамі

Каталікам Стоўбцаў перадалі ўчастак зямлі, на якім некалі стаяў гістарычны касцёл

Nashaniva.com