ХАМАС адклаў вызваленне палонных, пакуль Ізраіль не выканае пагадненне са свайго боку

Вайсковае крыло арганізацыі патрабуе ад ізраільскіх уладаў вызваліць палонных і даставіць гуманітарную дапамогу на поўнач Газы. СМІ сцвярджаюць, што Ізраіль адновіць атакі на Газу, калі ХАМАС не вызваліць палонных да поўначы.

25.11.2023 / 21:57

Прычынай, чаму ХАМАС адклаў сённяшняе вызваленне Ізраільскіх захопленых, называецца «недастатковая» пастаўка ў сектар Газа гуманітарнай дапамогі. Паводле інфармацыі ХАМАСа, з 24 лістапада ў сектар заехала ўсяго 340 грузавікоў, што складае менш за палову ўзгодненай з Ізраілем колькасці.

24 лістапада ў сектары Газа пачалася гуманітарная паўза. Згодна з пагадненнем паміж Ізраілем і ХАМАС, апошні бярэ на сябе абавязак вызваліць 50 чалавек у абмен на 150 палесцінскіх зняволеных.

Аднак сёння ўвечары ХАМАС заявіў аб рашэнні адкласці запланаванае вызваленне другой групы ізраільскіх палонных.

У Тэль-Авіве тысячы людзей выйшлі на вуліцы патрабаваць вызвалення ўсіх закладнікаў з палону ХАМАС.

Nashaniva.com