У Расіі абʼявілі ў вышук прэс-сакратара Meta. Яго завочна арыштавалі

МУС Расіі абвясціла ў федэральны вышук Эндзі Стоўна — прэс-сакратара кампаніі Meta, у якую ўваходзяць Facebook і Instagram. «Медыязона» выявіла яго ў базе ведамства.

26.11.2023 / 13:54

 Скрыншот з базы вышуку МУС / «Медыязона»

Выданне адзначае, што картка вышуку зʼявілася ў базе яшчэ ў лютым 2023 года, аднак увагу на яе звярнулі толькі зараз. Пры гэтым у лістападзе, паводле звестак «Медыязоны», адзін з расійскіх судоў прыняў рашэнне пра завочны арышт Стоўна па артыкуле аб садзейнічанні тэрарызму.

Менавіта па гэтым артыкуле 11 сакавіка 2022 г. распачаў справу Следчы камітэт з-за рашэння Meta не блакаваць карыстальнікаў Facebook і Instagram, якія заклікалі да «смерці расійскіх захопнікаў».

Facebook быў заблакаваны ў Расіі 4 сакавіка 2022 г., а Instagram — 14 сакавіка. Цвярскі раённы суд Масквы прызнаў Meta «экстрэмісцкай арганізацыяй».

Nashaniva.com