БАТЭ ўпершыню з 2005 года можа застацца без медалёў

Каб захаваць шанцы на 3-е месца, 15-разоваму чэмпіёну Беларусі па футболе трэба было перамагаць ужо нематываваны «Нёман», паколькі мінскае «Дынама» выйграла залатыя медалі.

26.11.2023 / 19:03

БАТЭ павёў у ліку, потым прапусціў два мячы, потым зраўняў лік — 2:2, а затым вырваў перамогу — 3:2. 

Цікавы эпізод здарыўся на 55-й хвіліне матча. Дзмітрый Анцілеўскі (БАТЭ) бег у атаку, яго збіў Іван Садоўнічы («Нёман»). Анцілеўскі ў адказ баднуў Івана ў спіну, завязалася бойка. У выніку абодва футбалісты атрымалі чырвоныя карткі.

 

  1. Дынама Мінск — 66, 2. Нёман — 59, 3. Тарпеда-БелАЗ — 49, 4. Іслач — 47, 5. БАТЭ — 47…

…13. Шахцёр — 6, 14. Белшына — 3, 15. Энергетык-БДУ — 1.

Вылятае з вышэйшай лігі каманда, што зойме апошняе месца, а клуб, што фінішуе перадапошнім, будзе гуляць стыкавыя матчы з «Віцебскам».

2 снежня будзе згуляны апошні тур.

Тарпеда-Жодзіна згуляе ў гасцях з мінскім «Дынама». БАТЭ ў гасцях сустрэнецца з салігорскім «Шахцёрам», «Іслач» — з «Мінскам», «Энергетык-БДУ» са «Славіяй», а «Белшына» з брэсцкім «Дынама».

БАТЭ ўпершыню з 2005 года можа застацца без медалёў.

Клуб выйшаў у вышэйшую лігу ў 1998 годзе і да 2004 года браў медалі, у тым ліку двойчы станавіўся чэмпіёнам (1999, 2002).

У 2005 годзе БАТЭ фінішаваў на пятым месцы, а потым з 2006 па 2018 год выйграваў чэмпіянат Беларусі. 

Чытайце таксама:

Мінскае «Дынама» стала чэмпіёнам Беларусі па футболе

У чэмпіянаце Італіі згуляў 15-гадовы футбаліст. І гэта рэкорд

Не спыніць, не стрымаць! Ілля Шкурын аформіў хет-трык у матчы польскай экстракласы

Nashaniva.com