Венгерскі прэм'ер Орбан: Рускія не прайграюць, у Маскве не будзе палітычных пераменаў
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан выказаўся наконт цяперашняй сітуацыі ў вайне Расіі і Украіны і стратэгіі Еўропы.
26.11.2023 / 22:02
Віктар Орбан. Скрын відэа з X на старонцы Золтана Ковача
У відэа, якое выклаў у сацсетку X прадстаўнік урада Венгрыі Золтан Ковач, Орбан разважае, што Еўропа няправільна павяла сябе.
Ён згадвае, што калі ў 2014-м здарылася акупацыя Крыма, то Еўропа рашыла лакалізаваць і ізаляваць канфлікт.
«Мы адправілі нямецкага і французскага лідараў на перамовы, і мы дасягнулі Мінскага пагаднення, якое не рашыла, але ўрэгулявала сітуацыю», — сказаў ён.
Цяпер, адзначае Орбан, рашэнне было іншым — глабалізаваць канфлікт. Гэта дрэнна для ўсіх, пераконвае ён, — для Еўропы, Украіны, Расіі.
«Наша стратэгія была ў тым, што ўкраінцы будуць змагацца і мы выйграем на фронце. Расейцы праграюць на фронце. І гэта параза выкліча змены ў Маскве, там будзе новае кіраўніцтва, і мы зможам дамовіцца».
Орбан дадаў:
«Там, дзе мы цяпер знаходзімся, відавочна, што ўкраінцы не перамогуць на перадавой. На полі бою няма рашэння. Рускія не прайграюць. У Маскве не будзе палітычных пераменаў. Такая рэальнасць».
Чытайце таксама:
«Венгрыю ў ЕС ніхто не трымае». Барэль рэзка адказаў Орбану
Орбан заявіў, што хоча кіраваць Венгрыяй яшчэ 11 гадоў
Упершыню за амаль тры гады пасол краіны ЕС уручыла копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС