Даражэюць крэдыты, у тым ліку на жыллё
Новыя стаўкі будуць дзейнічаць са снежня.
27.11.2023 / 12:53
Нацбанк зацвердзіў стаўкі разліковых велічынь стандартнай рызыкі на снежань 2023 года.
Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце для фізасоб гэта 15,25% гадавых (у лістападзе было 14,61%), для юрасоб — 10,99% гадавых (у лістападзе — 10,82%). Выключэнне — ільготныя крэдыты.
Апошні раз стаўкі павялічваліся ў верасні 2022 года.
Стаўкі разліковых велічынь стандартнай рызыкі вызначаюць гранічны ўзровень працэнтных ставак па крэдытах, які магчымы без дадатковых выдаткаў для банкаў.