«Не будзем мы ніколі жыць, як у Еўропе». Жыхар Барысава паказаў, што за паўгода зрабілі мясцовыя з новым ліфтам

Блогер з Барысава апублікаваў відэа, у якім паказаў стан ліфта ў доме № 64 па вуліцы Гагарына. Мужчына кажа, што новы ліфт паставілі ў падʼездзе паўгода таму.

27.11.2023 / 19:06

Ліфт раней быў абсталяваны відэакамерай. Цяпер яна вырваная «з мясам», а сцены і дзверы размаляваныя чорнай фарбай, кнопкі ліфта сапсаваныя.

 

@mamkin.bloger82 #Борисов #Новости #Быдлолифт ♬ оригинальный звук - Мамкин Блогер

— Вось вы ўсё кажаце, што дрэнна жывем у Расіі, Беларусі. Жадаем жыць, як у Еўропе. А не атрымаецца, як у Еўропе, ніколі, — звяртаецца аўтар відэа да гледачоў.

У каментарах чытачы абураліся, расказвалі, што ў іх падобная сітуацыя, нехта наракаў, чаму аўтар сам не прыбярэ ліфт.

У наступным відэа мужчына, які насамрэч не жыве ў гэтым падʼездзе, вырашыў сапраўды там памыць.

Калі дзверы ліфта адкрыліся, ён пабачыў, што чорнай фарбы няма — ліфт памылі. Але радасць ягоная была кароткай.

 

@mamkin.bloger82 #Борисов #новости #вандалы #лифт ♬ suono originale - T A M A R A88888888

Бо са зваротнага боку дзвярэй ліфта зʼявіліся новыя надпісы — ужо чырвоныя. 

Чытайце таксама:

Усё больш вытворцаў прадуктаў і касметыкі пераходзяць на мінімалістычны дызайн упакоўкі

«Прадаў 40 столікаў — зарабіў 4000 рублёў». Хакеіст пераехаў у вёску, каб працаваць з дрэвам

«Турысты, якія прыязджаюць, усе цудоўныя». Як хлопец з беларускай вёскі папулярызуе прыроду Блакітных азёр і зарабляе на гэтым

Nashaniva.com