Сярэдні заробак знізіўся на 13 тыс. рублёў, да 352 даляраў
22.12.2009 / 18:49
Сярэдні налічаны заробак у Беларусі ў лістападзе знізіўся ў параўнанні з кастрычнікам на 13 тыс. 284 рублі.
Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што налічаны сярэдні заробак работнікаў у Рэспублікі Беларусь у лістападзе склаў 1 012 903 рублі (у кастрычніку — 1 026 187 рублёў), рабочых і служачых — 1 031 281 рубель (у кастрычніку — 1 042 692 рублі).
Гэта на сёння 352 даляры бруднымі, або каля 310 даляраў пасля адняцця ПДВ.