У праваслаўных вернікаў пачаўся Калядны пост. У ім шмат абмежаванняў

У праваслаўных вернікаў, што жывуць па юліянскім календары, пачаўся апошні са шматдзённых пастоў у каляндарным годзе — Калядны. Ён будзе доўжыцца 40 дзён: з 28 лістапада па 6 студзеня і завершыцца напярэдадні Раства Хрыстова.

28.11.2023 / 07:55

У Калядны пост у рацыёне харчавання асноўнай становіцца раслінная ежа: садавіна, гародніна, хлеб, кашы на вадзе. Але харчовыя забароны не так строгія, як падчас Вялікага посту, піша smartpress.by.

Нельга есці мяса, малочныя прадукты (малако, алей, сыр, ёгурты і гэтак далей), яйкі, алкаголь (за выключэннем невялікай колькасці віна па нядзелях і царкоўных святах).

Паводле царкоўнага манастырскага статуту, каляндар харчавання ў гэтыя дні прадугледжвае:

28 лістапада, 5, 12, 19, 26 снежня, 2, 3, 4, 5, 6 студзеня: гарачая ежа без алею;

29 лістапада, 1, 3, 4, 6, 8, 10, 11, 13, 15, 17, 18, 24, 25, 31 снежня і 1 студзеня: гарачая ежа з алеем, рыба;

30 лістапада, 2, 7, 9, 14, 16, 21, 23, 28, 30 снежняc — сухаядзенне: хлеб, садавіна, гародніна;

20, 22, 27, 29 снежня: гарачая ежа з алеем;

6 студзеня: сухаядзенне або поўнае ўстрыманне ад ежы да першай зоркі.

Праваслаўныя, што трымаюцца новаюліянскага календара (Грэцыя, Балгарыя, Румынія, Кіпр, Крыт, Усяленскі патрыярхат, Праваслаўная царква Украіны, якой кіруе мітраліт Епіфаній ды інш.) пачалі пост 15 лістапада, а Раство адзначаць 25 снежня. 

Nashaniva.com