Цяжкімі металамі атруцілі не толькі жонку Буданава, але і яшчэ некалькіх супрацоўнікаў разведкі
Цяжкімі металамі атруцілі не толькі жонку Буданава, але і яшчэ некалькіх супрацоўнікаў разведкі, паведамляе «Украінская праўда».
28.11.2023 / 11:58
Кірыла Буданаў. Фота: «Украінская праўда»
«Хутчэй за ўсё, атруцілі праз ежу. Ёй [жонцы Буданава] ужо лепш, першы этап лячэння прайшла. Паколькі жонка Буданава невялікая, з маленькай вагай, выявілася ў яе хутчэй. А так атручэнне пацвердзілася яшчэ ў некалькіх супрацоўнікаў. Яны проста нашмат вялізнейшыя, нічога за сабой не заўважалі, цяпер таксама лечацца», — кажуць крыніцы.
Афіцыйных каментароў па гэтай тэме пакуль не было.
Чытайце таксама:
Жонку кіраўніка ГУР Украіны Буданава атруцілі цяжкімі металамі — «Бабель»