Сілавікі прыходзілі па месцы рэгістрацыі кіраўніка руху «За свабоду»

Кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч напісаў, што сілавікі прыходзілі шукаць яго маёмасць. 

28.11.2023 / 12:08

«Дзіўныя людзі прыходзілі шукаць маю маёмасць па месцы прапіскі. Ведаючы сутнасць гэтага рэжыму, усё распрадаў яшчэ да канца 2021 года», — напісаў Юрась Губарэвіч у фэйсбуку.

Юрась Губарэвіч з 2021 года знаходзіцца за мяжой.

Nashaniva.com