Сіноптыкі абвясцілі на сераду аранжавы ўзровень небяспекі. Абяцаюць моцны снег

Прагноз надвор'я на 29 лістапада.

28.11.2023 / 15:07

Фота: «Наша Ніва»

У ноч на 29 лістапада па паўднёвай палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцны снег, мокры снег, завіруха. Удзень у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У Мінску раніцай і ўдзень у сераду чакаецца моцны снег.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад -3°С па поўдні да -15°С па поўначы краіны, максімальная днём -2..-7°С, па ўсходзе -1..+2°С.

pogoda.by

Атмасферны ціск уначы будзе падаць, у другой палове дня слаба расці.

Nashaniva.com