Для перадачы палітвязням і іх сем’ям у фонды адправілі 84% сродкаў, сабраных на ліпеньскім марафоне салідарнасці
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета зрабіла чарговую справаздачу пра размеркаванне сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», які прайшоў у канцы ліпеня.
29.11.2023 / 09:57
Ад моманту мінулага паведамлення пра размеркаванне сродкаў зроблены наступныя пераводы арганізацыям:
— Ініцыятыва BY_help — 139 100 еўра сёння і 60 900 еўра папярэднім пераводам
— Беларуская асацыяцыя палітзняволеных «Да волі» — 40 000 еўра
— Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 13 500 еўра на гэтым тыдні і 18 000 мінулым пераводам. (Фонд паспяхова прайшоў фінансавы аўдыт.)
— Фонд Медыцынскай салідарнасці Беларусі — 3500 еўра
Такім чынам, станам на 28 лістапада для дапамогі палітзняволеным у арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 458 500 еўра з 545 740,22 еўра (агульнай сумы, якая засталася пасля аплаты камісіі).
Яшчэ каля 12 000 еўра пакуль захоўваецца ў крыптавалюце.