Бан беларускага баскетбола працягнулі
Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) падоўжыў адхіленне расійскіх і беларускіх зборных і клубаў ад спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі, паведаміла ТАСС.
29.11.2023 / 10:27
У мужчынскім баскетболе застаецца сачыць за «Мінскам» (былымі «Цмокамі»), які ў Адзінай лізе ВТБ (Адкрыты чэмпіянат Расіі) выступае вельмі кепска. У каманды 13 паразаў у 13 матчах. Фота: minskbasket.by
Адхіленне будзе захоўвацца як мінімум да наступнага пасяджэння Цэнтральнага савета.
У сакавіку 2022 года ФІБА адхіліла зборныя і клубы з Беларусі і Расіі ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі.
Так, мужчынская беларуская зборная не ўдзельнічала ў лёсаванні адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы.
Аналагічны бан накладзены таксама на беларускі гандбол і хакей.
Чытайце таксама:
Леброн Джэймс пабіў рэкорд па колькасці згуляных хвілін у гісторыі НБА
Кацярына Сныціна ўвайшла ў топ-3 па набраных ачках у гісторыі Еўракубка
Самая вядомая баскетбалістка Латвіі і СССР можа застацца без абедзвюх ног