Чатыры паліцыянты загінулі, 17 атрымалі раненні ў выніку ўдару па анексаванай частцы Херсонскай вобласці — ASTRA

4 паліцыянты, уключаючы «начальніка тылу» і «намесніка начальніка аддзела» загінулі, 17 параненыя ў выніку атакі на акупацыйны аддзел паліцыі «Новакахоўскі» ў Херсонскай вобласці

29.11.2023 / 12:30

Як паведамляюць крыніцы ASTRA, раніцай 28 лістапада ў акупаваным сяле Юбілейнае Херсонскай вобласці на левым беразе Дняпра ў выніку абстрэлу быў разбураны двухпавярховы будынак, дзе быў паліцэйскі аддзел акупацыйных уладаў.

Паводле канала, пры ўдары там загінулі чатыры паліцыянты, 17 атрымалі раненні, сцвярджае Astra. Паводле звестак выдання, сярод загінулых намеснік начальніка аддзела паліцыі 33-гадовы маёр паліцыі Артур Джунусовіч.

Цэнтр нацыянальнага супраціву, створаны сіламі спецыяльных аперацый УСУ, паведаміў, што 28 лістапада «дзякуючы інфармацыі, якую прадаставіла падполле і неабыякавыя мясцовыя жыхары», быў нанесены ўдар па будынку ў акупаваным сяле Юбілейнае Херсонскай вобласці.

Паведамляецца, што ў выніку загінулі пяць «высокапастаўленых чыноўнікаў».

Nashaniva.com