Расіян будзе папярэджваць не Мінздароўя, а Сусветная арганізацыя здароўя

23.12.2009 / 12:09

З 26 лістапада ў Расіі ўступае ў сілы новы рэгламент для вытворцаў тытунёвых вырабаў. Замест традыцыйнай фразы «Мінздароўя папярэджвае: паленне небяспечнае для вашага здароўя» з’явіцца універсальная, рэкамендаваная Сусветнай арганізацыяй здароўя. Цяпер на пярэднім баку пачака 30% плошчы будзе займаць надпіс «Паленне забівае».

На зваротным жа баку надпісы «Паленне правакуе выкідкі», «Паленне прыводзіць да раку лёгкіх» альбо «Паленне спрыяе імпатэнцыі» зоймуць не менш за палову прасторы.

ЯМ