Расіянкі прыехалі адпачыць у Мінск — ад цэн у кафэ здарылася істэрыка

Расіянка прыехала ў Мінск адзначыць дзень народзінаў разам з сяброўкамі. Там яны схадзілі на шопінг, а пасля зайшлі паесці.

29.11.2023 / 15:13

Скрын відэа з тыктоку

Алена ў Мінск прыехала з Расіі, яе сяброўка Анастасія — з Германіі. Цэны ў кафэ «Васількі» іх здзівілі. Жанчыны не маглі паверыць, што боршч можа каштаваць 3,5 рубля.

«Гэта цана нават не ў еўра, калі б гэта было ў еўра, гэта было б капец як танна, — амаль крычыць сяброўка з Германіі. — Я хачу тут жыць!»

«Прыехалі з Расіі, Германіі. На нас людзі, як на малпаў, глядзяць ужо», — каментуе Алена.

@zlata_lenchik

♬ оригинальный звук - Елена и Злата

У каментарах ім адказваюць — на беларускія заробкі гэта не так і танна. І калі браць не абедзеннае меню, то цэны іншыя ў кафэ.

«Пасля фразы «Я хачу тут жыць» захацелася прапанаваць ЗП ў 1200. І прапанаваць пажыць», — піша карыстальнік.

«У знаёмай ЗП 420 руб. На колькі супчыкаў хапае?»

«Так пераязджайце. Толькі ваша ЗП будзе 250-300€, камуналка 40€, праезд, абеды. І дай бог, каб нешта засталося на жыццё».

«Каментатары 90 адсоткаў, дзе вы ўсё працуеце, што такія жабракі? Якія 400-700р?» — спрачаюцца іншыя.

Пад адным з відэа пра шопінг у Мінску ў Алены спыталі, хто яна па нацыянальнасці. У адказ яны з сяброўкамі запісала ролік на фоне Нацыянальнай бібліятэкі пад ура-патрыятычную песню «Я русский» Шамана.

@zlata_lenchik Ответ пользователю @dyjrmngutqj6 ♬ Я РУССКИЙ - SHAMAN

Nashaniva.com