«Засыпае нас снег, засыпае». У Мінску мяце завіруха ФОТАРЭПАРТАЖ
На сёння ў краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з завірухай. Як выглядаюць вуліцы сталіцы ў перадапошні дзень восені, паглядзела «Звязда».
29.11.2023 / 15:37
У апошнія суткі восені ўначы на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдзе снег. Уначы ў асобных раёнах завіруха.
Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу і раніцай у асобных раёнах моцны парывісты.
Ноччу -3..-9°С, пры праясненнях да -12°С, максімальная тэмпература днём -1..-6°С. У Мінску -6°С.