Міліцыя рыхтуецца да выбараў — праводзіць вучэнні па сілавому разгону пратэстоўцаў

На аэрадроме Ліпкі праходзяць вучэнні сталічнай міліцыі, удзел у іх прымаюць супрацоўнікі ГУУС Мінгарвыканкама, усіх раённых упраўленняў унутраных спраў, іншыя прадстаўнікі сілавога блока, паведамляе прэс-служба МУС.

29.11.2023 / 15:41

Назіраць за вучэннямі прыехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Прэс-служба МУС не хавае, што вучэнні звязаныя з выбарамі.

«Напярэдадні выбарчай кампаніі 2024 года асаблівая ўвага надаецца тэарэтычным і практычным аспектам забеспячэння аховы грамадскага парадку ў няштатных сітуацыях, павышэнню ўзроўню гатоўнасці супрацоўнікаў да рэагавання на магчымыя пагрозы», — піша прэс-служба МУС.

Пакуль сталічныя міліцыянты вучацца разганяць магчымых пратэстоўцаў, жыхары Мінска без іх дапамогі змагаюцца з непагаддзю, людзям раздаюць рыдлёўкі.

Nashaniva.com