У Шчучыне памёр начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, сваяк міністра Маркевіча

42-гадовы палкоўнік Сяргей Асавік летась быў узнагароджаны медалём. А ў 2020-м здымаў на відэа пратэсты.

29.11.2023 / 18:02

Сяргей Асавік (злева). Фота: dzyannica.by

Смерць міліцыянта чытачу «Нашай Нівы» пацвердзілі ў Шчучынскім РАУСе. На сёння, 29 лістапада, у Асавіка быў запланаваны асабісты прыём грамадзян.

Па інфармацыі «Еўрарадыё», міліцыянту стала кепска на працоўным месцы. Дактары «хуткай» яго не адкачалі.

Сяргей Асавік муж малодшай дачкі міністра культуры Анатоля Маркевіча. Яна працуе ва ўпраўленні эканомікі Шчучынскага райвыканкама. Сваяцтва з Маркевічамі паспрыяла хуткаму прасоўванню Асавіка па службе.

У 2015 годзе ён яшчэ быў участковым інспектарам у званні маёра. У 2020-м ён быў ужо падпалкоўнікам на пасадзе начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі. А на пачатку 2023-га стаў начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі ў званні палкоўніка.

Сяргей Асавік у 2020 годзе асабіста здымаў на відэа мясцовыя пратэсты. Удзельнічаў у пераследзе землякоў за іншадумства. Указам Лукашэнкі пасля рэферэндуму 2022 года Асавік быў узнагароджаны медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».

Глядзіце таксама:

Хто з высокіх чыноўнікаў і мультымільянераў прыйшоў на развітанне з Макеем ФОТЫ

Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду

«Будзем глядзець, ці прымальная творчасць». Міністр культуры патлумачыў, як будуць выдаваць гастрольныя пасведчанні

Васіль Вашчыла