Зімовай Алімпіяды-2030 у Латвіі не будзе. Міжнародны алімпійскі камітэт пачаў перамовы з Францыяй
На мінулым тыдні Стакгольм разам з латвійскай Сігулдай афіцыйна падалі заяўку на правядзенне Алімпійскіх гульняў у 2030 годзе. Латвійскаму гораду планавалася даверыць правядзенне спаборніцтваў па санным спорце, бабслеі і скелетоне.
30.11.2023 / 10:11
Горад Сігулда ў цэнтральнай частцы Латвіі — цэнтр зімовага спорту. Тут знаходзцца санна-бабслейная траса. Фота: Viesturs Lacis / picture alliance via Getty Images
Пасля рэкамендацый Камісіі арганізатараў будучых гульняў Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) выканаўчы камітэт МАК пачаў перамовы з Францыяй аб правядзенні там зімовых Алімпійскіх гульняў 2030 года, на якія падавалі заяўку Стакгольм і Сігулда, піша Delfi.lv.
На мінулым тыдні Стакгольм разам з латвійскай Сігулдай афіцыйна падалі заяўку на правядзенне Алімпійскіх гульняў у 2030 годзе. Латвійскаму гораду планавалася даверыць правядзенне спаборніцтваў па санным спорце, бабслеі і скелетоне.
Таксама сярод заяўнікаў была Францыя, якая выказала гатоўнасць прыняць Алімпіяду ў альпійскіх рэгіёнах. У сераду выканаўчы камітэт МАК пачаў афіцыйныя перамовы, каб зімовыя спартыўныя гульні прайшлі менавіта там.
Наконт правядзення зімовай Алімпіяды ў 2034 годзе МАК пачаў перамовы з Солт-Лэйк-Сіці ў ЗША, які ўжо прымаў Гульні ў 2002 годзе.
Камісія засноўвала свае рэкамендацыі на прэзентацыях кандыдатаў і перамоваў з імі. Асноўнымі прычынамі пачатку мэтанакіраваных перамоваў з Францыяй аб правядзенні Алімпіяды ў Альпах былі жаданне зноў зрабіць рэгіён прывабным для турыстаў за кошт стварэння больш устойлівай стратэгіі турызму для зімовых відаў спорту ў кантэксце змяненняў клімату і ідэя выкарыстоўваць ужо існуючыя спартыўныя аб'екты, а таксама цудоўны вопыт Францыі ў арганізацыі большасці спаборніцтваў вышэйшага ўзроўню па зімовых відах спорту.
Акрамя таго, у наступным годзе ў Парыжы плануюцца летнія Алімпійскія гульні.
Кандыдатура Францыі на Алімпійскія гульні 2030 года карыстаецца вялікай падтрымкай з боку прыватнага сектара, а некалькі партнёраў Алімпіяды 2024 года выказалі гатоўнасць працягнуць супрацоўніцтва ў доўгатэрміновай перспектыве. Таксама кандыдатуру гэтай краіны падтрымлівае большасць мясцовых жыхароў, і ўрад на яго баку — атрыманы гарантыйныя лісты ад прэзідэнта і кіраўнікоў рэгіёнаў.
Стакгольм і Сігулда таксама разам падалі заяўку на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года, але пацярпелі няўдачу. Спартыўны форум пройдзе ў Мілане і Карціне-д'Ампеца (Італія).