Нямецкі матацыкліст трапіў у аварыю на хуткасці 300 км/г і выжыў
Паліцыя апублікавала запіс з відэарэгістратара: на яго трапіла аварыя, якая адбылася недалёка ад Нюрнберга на трасе А9. Матацыкліст разагнаўся да 299 км/г, раптоўна дарогу яму перагарадзіла Skoda, кіроўца якой ехаў на хуткасці 120 км/г.
30.11.2023 / 13:07
У паліцыі Bild распавялі, што кіроўца матацыкла атрымаў сур'ёзныя траўмы, аднак выжыў — дапамогу яму аказалі медыкі, якія прыехалі на месца аварыі.
Па даных МУС Нямеччыны, толькі ў першай палове 2023 года ў Баварыі загінулі 40 матацыклістаў.
Чытайце таксама:
Траўмы на віражах. Бі-бі-сі спыняе вытворчасць Top Gear з-за аварыі на здымках
Чалавек памёр, а яго двойчы аштрафавалі за перавышэнне хуткасці
18-гадовы нідэрландскі аўтагоншчык разбіўся падчас спаборніцтваў