Вакцынацыю супраць грыпу ў Беларусі працягнулі да канца снежня

У гэтым сезоне вакцынуюць трохвалентнай вакцынай для прафілактыкі грыпу расійскай вытворчасці, вакцынамі «Ваксігрып Тэтра» (Францыя) і четырехвалентнай «Інфлювак Тэтра» (Швейцарыя). Вакцын дастаткова па ўсёй краіне.

30.11.2023 / 13:26

Фота: БелТА

Мінздароўя з улікам неабходнасці дапрышчапіць групы рызыкі супраць грыпу падоўжыла перыяд аакцынацыі да канца 2023 года.

«Таму ўсе ахвотны=я, якія не паспелі прышчапіцца ў кастрычніку — лістападзе, могуць цалкам спакойна пайсці ў сваю паліклініку па месцы жыхарства і атрымаць прышчэпку супраць грыпу ў снежні», — паведаміла БелТА начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іна Карабан.Іна Карабан.

У Мінздароўя нагадалі, што ў першую чаргу абарона ад грыпу важная для груп высокай рызыкі.

Гэта дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці ад 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, людзі за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі.

Вакцынавацца рэкамендуецца дзецям і дарослым, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання. Таксама гэта важна зрабіць работнікам сфер адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, камунальнай сферы, міліцыянерам.

Чытайце таксама:

Рост захворвання на грып у Беларусі чакаецца ў студзені-лютым

У Мінздароўя расказалі, які штам каранавіруса цыркулюе ў Беларусі

У гомельскай паліклініцы знішчылі 92 тысячы вакцын супраць кавіду і грыпу. Будзе суд

Nashaniva.com