Вярхоўны суд Расіі абвясціў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй
Вярхоўны суд Расіі аб'явіў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй паводле пазову Мінюста і забараніў дзейнасць «руху» на тэрыторыі краіны, паведамляе «Медыязона». Рашэнне набудзе сілу неадкладна.
30.11.2023 / 15:11
На разгляд пазову суддзі Алегу Няфёдаву спатрэбілася чатыры гадзіны.
Журналісты знаходзіліся ў зале з трансляцыяй, у залу паседжанняў іх пусцілі толькі на абвяшчэнне рашэння.
Двое прадстаўнікоў Мінюста прыйшлі ў суд у медыцынскіх масках і адмовіліся размаўляць з прэсай.