Сілавікі затрымалі 69-гадовага бацьку актывіста Аляксея Трубкіна
Сёння ў Наваполацку сілавікі прыйшлі з ператрусам да бацькоў актывіста Аляксея Трубкіна, які з 2006 года не жыве ў Беларусі. 69-гадовага бацьку затрымалі, расказаў актывіст «Свабодзе».
30.11.2023 / 15:35
Аляксей Трубкін
З дому забралі камп'ютар і кнігі. У чым абвінавачваюць мужчыну, невядома.
«Бацькі мае пенсіянеры, хворыя людзі, маюць праблемы з нервовай сістэмай. Таму гэта небяспечна для іх здароўя», — расказваў «Свабодзе» Трубкін. Ён не жыве ў Беларусі з 2006 года.
Пазаўчора сілавікі прыйшлі з ператрусамі па адрасах чальцоў Каардынацыйнай рады.
Сёння затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыты Ворыхавай.