Памёр Шэйн Мак-Гоўэн, былы лідар гурта The Pogues

Ірландскі музыкант памёр ва ўзросце 65 гадоў, піша Бі-бі-сі.

30.11.2023 / 16:00

Шэйн Мак-Гоўэн. Фота: David M. Benett/Dave Benett/Getty Images)

У музыканта было шмат праблем са здароўем. Нядаўна ён быў шпіталізаваны з энцэфалітам.

The Pogues — англа-ірландскі фолк-панк-гурт, утвораны ў 1982 годзе. Стаў вядомы ў другой палове 1980-х дзякуючы альбомам Rum Sodomy & the Lash (1985), If I Should Fall from Grace with God (1988) і Peace and Love (1989).

The Pogues прадэманстраваў, што дух панк-року можа жыць і ў ірландскай народнай музыцы. Гурт граў з выкарыстаннем у сваіх аранжыроўках вістла, банджа, акардэона, мандаліны — інструментаў, якія асацыююцца з традыцыйным кельцкім фальклорам.

У самай папулярнай песні The Pogues — Fairytale Of New York — 89 млн праслухоўванняў на YouTube. Абсалютны лідар сярод ірландцаў — гэта афіцыйны кліп Zombie The Cranberries, там 1,4 млрд праглядаў.

Чытайце таксама:

Памёр Генры Кісінджэр

У 42 гады раптоўна памёр віцэ-прэзідэнт расійскага Сбербанка

Першая лэдзі ЗША Разалін Картэр мала не дажыла да 100 гадоў

Nashaniva.com