У расійскім Паўночнамуйскім тунэлі выбухнуў яшчэ адзін цягнік — Baza
Тэлеграм-канал Baza паведаміў, што ў Паўночнамуйскім тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі, дзе сёння ўначы адбыўся выбух у цягніку, зноў загарэўся чыгуначны састаў з грузам.
30.11.2023 / 19:27
Па інфармацыі Baza, прычынай пажару грузавога цягніка стаў гэтым разам выбух дзвюх цыстэрнаў з палівам. Цягнік, як сцвярджаецца, ехаў па аб'язным шляху, калі здэтанавалі цыстэрны з дызпалівам і загарэліся шэсць вагонаў.
На гэты момант чатыры вагоны так і не патушаныя. Прычыны выбуху пакуль не вядомыя ці не называюцца.
Паводле папярэдніх звестак, гэтым разам таксама абышлося без пацярпелых. На месца для тушэння адправіўся пажарны цягнік.
Раней, уначы з 29 на 30 лістапада, на перагоне Ітыкіт-Акусікан Усходне-Сібірскай чыгункі, падчас руху па Паўночнамуйскім тунэлі (яго даўжыня 15 кіламетраў) загарэўся вагон, які знаходзіўся ў складзе грузавога цягніка, які перавозіў паліва (у тым ліку авіяцыйнае) і каляровыя металы.
Украінскія каналы паведамілі пра гэта здарэнне і назвалі яго ўкраінскай дыверсіяй. У Расіі ж выстаўляюць іншую версію. Маўляў, паводле папярэдніх звестак, прычынай начнога пажару стала замыканне кабельнай сеткі.
Байкала-Амурская магістраль — гэта адзіны сур'ёзны шлях зносін паміж Кітаем і РФ, якую Расія, верагодна, выкарыстоўвае ў тым ліку і для ваенных паставак. Паводле ўкраінскіх медыя, цяпер яна нібыта паралізаваная.
Чытайце таксама:
На БАМе адбыўся выбух. Гэта ўкраінская дыверсія — Суспільне
Украіна мае права ліквідаваць Пуціна пры першай жа магчымасці — Зяленскі