У Сінгапуры прайшло вяселле мары ў стылі KFC

У Сінгапуры днямі адбылося незвычайнае вяселле, дзе ежа, большасць дэкарацый і нават букет нявесты былі ў выглядзе курачкі з KFC. 32-гадовая Лэйн Ле Вон пабралася шлюбам з 40-гадовым Се Пенам. Абое вялікія фанаты міжнароднай сеткі фастфуду. Нават першае спатканне будучых сужэнцаў прайшло ў KFC.

30.11.2023 / 21:44

Калі пара вырашыла зрабіць вяселле ў стылі KFC, Ле Вон напісала пра гэта ў сваім фэйсбуку. Дзяўчына не хавае, што спадзявалася атрымаць які-небудзь сувенір ад кампаніі з гэтай нагоды. Але калі ў KFC даведаліся пра інваліднасць дзяўчыны, мясцовы менеджар вырашыў зрабіць нешта большае.

У выніку кампанія аплаціла рахунак за палову вясельных страў і падарыла маладым упрыгожванні ў выглядзе бургера і знакамітых курыных ножак.

Чытайце таксама:

У Парыжы правялі вяселле за 59 мільёнаў даляраў

Чаму не варта выкідваць агаркі свечак

«Праз чатыры месяцы загаварыў пра вяселле». Беларусы падзяліліся гісторыямі, як іх звялі сайты знаёмстваў

Nashaniva.com