Яшчэ адна краіна Азіі можа стаць больш даступнай турыстам з Беларусі
Туды неўзабаве можна будзе дабрацца на самалёце праз Маскву.
01.12.2023 / 07:45
Фота: Oleksandr Rupeta / NurPhoto via Getty Image
Чарговая азіяцкая краіна можа стаць больш даступнай для беларускіх турыстаў. Лаос выказаў жаданне адкрыць прамое авіязлучэнне з РФ. І на гэты момант гэтае пытанне актыўна прапрацоўваецца Расавіяцыяй, піша tochka.by.
Дарэчы, турпаток расіян у Лаос у 2023 годзе перавысіў дапандэмійныя паказчыкі.
«Існуе і патэнцыял для далейшага росту дзякуючы бязвізаваму рэжыму», — распавялі ў Мінбудзе РФ.
Ці патрэбна беларусам віза ў Лаос
Для беларусаў віза ў Лаос патрэбная. Але атрымаць яе досыць проста. Патрэбна фатаграфія і 30 даляраў.
Візу ўклеяць на мяжы або ў аэрапорце, але калі вы едзеце адпачываць і менш чым на 15 дзён. Калі тэрмін знаходжання будзе больш, тады варта звярнуцца ў пасольства Лаоса ў Маскве.
У Лаосе запрацавала плацежная сістэма «Мір». Так што ў выпадку чаго, пластыкавыя карты «Белкарт» (яны інтэграваныя з «Мір») таксама будуць працаваць у гэтай азіяцкай краіне.
Што цікавага паглядзець у Лаосе
Лаос — невялікая краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Яна мяжуе з Кітаем, В'етнамам, Камбоджай, Тайландам і М'янмай.
Сталіца Лаоса — горад В'енцьян. Афіцыйная мова — лаоская.
Насельніцтва складае каля 7 мільёнаў чалавек, пераважна належаць да розных этнічных груп.
Лаос — небагатая краіна, але валодае значнай спадчынай. Дзяржава вядомая сваімі старажытнымі храмамі, маляўнічымі гарамі, вадаспадамі і пячорамі, а таксама гасціннасцю і добразычлівасцю.
Еўрапейскі стыль будынкаў лаоскіх гарадоў і яркія залатыя будыйскія пагады мірна суседнічаюць адзін з адным.
Да гэтага часу тут захаваны найстаражытнейшыя традыцыі, экзатычная прырода з багатай флорай і фаўнай.