Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы»
Днямі мы расказвалі пра расіянак, якія прыехалі адпачыць у Мінск і былі ў шоку ад цэн. Адна з іх прыйшла ў каментары ў тыкток «Нашай Нівы».
01.12.2023 / 12:38
Скрын відэа з тыктоку
Нагадаем гісторыю. Алена з сяброўкамі вырашылі адзначыць у Мінску дзень народзінаў. Свае прыгоды яны выклалі ў тыктоку. Пасля шопінгу яны зайшлі паесці і былі здзіўлены, што талерку баршчу ў кафэ можна купіць за 3,5 рубля.
«Я хачу тут жыць!» — ледзьве не крычала адна з сябровак.
А на пытанне, якой яны нацыяльнальнасці, жанчыны запісалі відэа на фоне Нацыянальнай бібліятэкі пад песню Шамана «Я русский».
Ролік «Нашай Нівы» ў тыктоку пра гэта горача абмяркоўвалі. У каментары прыйшла і сама Алена.
«Я вам праглядаў на 100 тысяч зрабіла. Не дзякуйце», — напісала жанчына са смайлікамі.
Адна з каментатарак падзялілася, што даўно сачыла за блогам Алены:
«Выдатны быў блог пра жыццё. Шчыра, я ў поўным шоку ад усіх гэтых відэа з РБ. Якое падманлівае жыццё..»
«А што я зрабіла? Гэта гумар!» — адказала ёй Алена.
Расіянка жартуе, што нечакана праславілася.
«Ты не праславілася, ты зганьбілася», — адрэагаваў хтосьці.
«Чым, цікава, супакойцеся ўжо», — аджартавалася жанчына.
Трэба сказаць, што ў каментарах сабраліся людзі з рознымі поглядамі. Таму спрэчкі закранулі і ўзровень жыцця ў краіне, і беларускую мову, і стаўленне да расейцаў на фоне вайны.
Чытайце таксама:
Расіянкі прыехалі адпачыць у Мінск — ад цэн у кафэ здарылася істэрыка