У Гродзенскім заапарку купаюць змей у малацэ. Навошта?
Лічыцца, што малочныя ванны добра ўвільгатняюць скуру, робяць яе роўнай і гладкай. Малочная кіслата дапамагае пазбавіцца ад сухіх участкаў на скуры і актывізуе рост новых, здаровых клетак. Гэтыя веды пра ўласцівасці малака на практыцы ўжываюць у Гродзенскім заапарку, купаючы ў малочных ваннах змей.
01.12.2023 / 17:57
«Змяіная скура вельмі далікатная і адчувальная. Бывае так, што яна трохі «псуецца» падчас лінькі», — паведамляецца ў тэлеграм-канале заапарка. — І вось для паляпшэння гэтага працэсу, для таго, каб скура нашых лускатых гадаванцаў зноў прыйшла ў норму, нашы спецыялісты і купаюць іх у малацэ».
Такую працэдуру там робяць на працягу многіх гадоў і заяўляюць адказна: «Малако на скуру ўплывае дабратворна».
Нагадваючы пры гэтым, што, паводле легенды, егіпецкая царыца Клеапатра ў свой час прымала малочныя ванны і менавіта ў гэтым быў сакрэт яе прыгажосці.
Чытайце таксама:
У Мінскай вобласці заўважылі рэдкую змяю
Біяфобія: тэндэнцыі пошукавых запытаў у інтэрнэце выяўляюць рост страху перад прыродай