Ціханоўская парэкамендавала, што рабіць у «адзіны дзень галасавання»
Святлана Ціханоўская прапанавала беларусам 5 спосабаў, як тут і цяпер рэагаваць так званы «Адзіны дзень галасавання», прызначаны на 25 лютага 2024 года. Яна таксама падкрэсліла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі гэтых «бязвыбараў» не прызнаюць.
01.12.2023 / 18:20
«Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам — хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося», — канстатавала Ціханоўская.
У той жа час яна назвала пяць дзеянняў (ці бяздзеянняў), якія кожны з беларусаў, якія застаюцца ў краіне, усё ж такі могуць рабіць:
- пазбягаць удзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах;
- выкарыстоўваць незалежныя медыя для атрымання праўдзівай інфармацыі. Пры гэтым, аднак, абавязкова выкарыстоўваць VPN і прыбіраць лічбавыя сляды;
- не дазваляць рэжыму падмануць сябе, сваіх блізкіх і сяброў. Ім трэба тлумачыць, чаму тое, што абвясціў Лукашэнка — гэта «бязвыбары»;
- збіраць доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых. Яны павінны ведаць, што панясуць адказнасць за свае дзеянні;
- выкарыстоўваць сродкі творчага самавыражэння: музыку, кіно, мастацтва, сатыру і іронію. Нават размова на беларускай мове можа быць спосабам выражэння нязгоды.
Чытайце таксама:
Ціханоўская правяла ў Вільні брыфінг з пасламі 30-ці краін, сярод якіх і пасол Арменіі