У англійскім Бірмінгеме польскія футбольныя фанаты зладзілі масавыя беспарадкі, ёсць пацярпелыя

Чатыры паліцэйскія пацярпелі ў сутычках з заўзятарамі варшаўска «Легіі» перад гасцявым матчам апошняй з «Астан Вілай» з англійскага Бірмінгема. Пры гэтым адзін паліцэйскі атрымаў страсенне мозгу, калі ў яго трапіла асвятляльная ракета, піша Бі-бі-сі. 

01.12.2023 / 19:06

Фота: James Baylis — AMA / Contributor / Getty Images

Бірмінгемская паліцыя паведаміла, што 46 польскіх фанатаў былі арыштаваныя пасля выбуху гвалту. Беспарадкі былі выкліканыя тым, што перад матчам «Астан Вілы» з «Легіяй» у Лізе канферэнцый каля 1000 заўзятараў не змаглі атрымаць квіткі на матч, хоць ім нібыта гэта было абяцана.

Паліцыя адзначае, што гвалт каля бірмінгемскага Віла-Парка быў самым страшным з усіх, якія супрацоўнікі бачылі тут на футбольным матчы больш чым за два дзесяцігоддзі.

Паліцыя заявіла, што гвалтоўныя дзеянні працягваліся 90 хвілін, і ўсе арыштаваныя застаюцца пад вартай. Фанаты гаспадароў у сувязі з гэтымі падзеямі не затрымліваліся.

Цяпер «Астан Віла» падала на «Легію» скаргу ва УЕФА.

Чытайце таксама:

На вайне ва Украіне загінуў былы абаронца мазырскай «Славіі»

У НХЛ галкіпер ад сваіх варот закінуў шайбу

На матчы Лігі канферэнцый пачаўся моцны снегапад. Заўзятары пачалі кідаць снежкі ў галкіпера гасцей

Nashaniva.com