Спявачка Віка Цыганова падарыла песню БелАЗу. А цяпер памяняла ў ёй некалькі слоў і падарыла ўдзельнікам вайны
Замест «борьба и победа» яна цяпер спявае «война и победа», слова «карьер» замяніла на «мотор».
01.12.2023 / 19:42
Віка Цыганова з мужам. Скрын відэа з тэлеграм-канала спявачкі
Чатыры месяцы таму спявачка Віка Цыганова, якая падтрымлівае вайну ва Украіне, падарыла сваю песню БелАЗу — на 75-годдзе прадпрыемства.
24 лістапада яна прэзентавала прэм'еру песні, прысвечаную ўдзельнікам вайны. Як заўважыў расійскі журналіст Дзмітрый Колезеў, гэта тая ж песня для БелАЗа. Нават назву «Жалеза» спявачка пакінула. Памяняла толькі пяць слоў і адзін радок.
Напрыклад, замест «борьба и победа» спявае «война и победа», слова «карьер» замяніла на «мотор».
Нагадаем, нядаўна спявачка і яе муж-прадзюсар парай далі інтэрв'ю папулярнаму расійскаму блогеру Юрыю Дудзю, дзе падзяліліся сваімі канспіралагічнымі тэорыямі. Напрыклад, што яўрэяў будуць перасяляць у Бахмут і ўсё ідзе па плане Далеса (якога ніколі не існавала). Пазней спявачка заявіла, што тое скандальнае інтэрв'ю Дудзю зрабіла нейрасетка.
Чытайце таксама: