Завялі крымінальную справу супраць Уладзіміра Хільмановіча
Журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч ужо два з паловай гады не жыве ў Беларусі. Тыдзень таму ў кватэры па месцы яго прапіскі, паводле пастановы накладання следчымі органамі арышту на маёмасць, былі апісаныя мэбля і старая лядоўня, піша «Гарадзенская праваабарона».
01.12.2023 / 22:29
1 снежня ў кватэры жонкі Хільмановіча, дзе ён жыў з 2014 па 2021 год, быў праведзены ператрус. У выніку ў яго забралі працэсар кампутара, старое пасведчанне, 25 кніг, музычны дыск, паштовыя маркі, розныя канверты, паштоўкі, буклеты, значкі, шматлікія газеты. Таксама была апісаная ўся бытавая тэхніка.
Уладзіміру Хільмановічу інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Фігуруюць частка 1 артыкула (Вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама частка 2 згаданага артыкула (Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо на пасадзе з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).
Па гэтым артыкуле пагражае абмежаванне свабоды ад двух да пяці гадоў альбо пазбаўленне свабоды на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
Чытайце таксама:
Затрымалі пастара Васіля Трубчыка
Маці Маргарыты Ворыхавай далі 15 сутак
Сілавікі расказалі сваю версію, за што затрымалі 15 студэнтаў у Брэсце