Сіноптыкі паабяцалі пагаршэнне надвор'я

У ноч на нядзелю па поўначы — невялікі снег, днём у паўднёвых раёнах таксама снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Надвор'е пагоршыцца ў панядзелак.

02.12.2023 / 11:50

Гілі прыляцелі. Фота: smartpress.by

Ноччу -4..-10°С, пры праясненнях да -14°С, днём -1..-7°С. У Мінску да мінус 6°С.

У панядзелак умовы надвор'я пагоршыць цыклон, які перамяшчаецца з Карпат праз паўднёвы ўсход Беларусі на Бранскую вобласць.

На большай частцы тэрыторыі краіны — снег, мокры снег, слабая завіруха. Днём месцамі моцны снег, мокры снег. Таксама чакаецца наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны парывісты.

Ноччу -3..-10°С, па поўначы краіны пры праясненнях да -13°С, днём 0..-7°С. У Мінску раніцай да мінус 11°С. Удзень да мінус 6°С.

У аўторак, 4 снежня, надвор'е будзе вызначаць халоднае паветра са Скандынавіі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы сьнег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -5..-12°С, пры праясненнях -13..-16°С, днём -1..-8°С. У Мінску раніцай да мінус 9°С, днём мінус 6°С, вечарам слупок тэрмометра апусціцца да мінус 12°С.

Nashaniva.com