Муж Паліны Шарэнды-Панасюк расказаў пра хвалю салідарнасці з ёй
За тры месяцы знаходжання ў гомельскім СІЗА Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала каля 50 паштовых пасылак і бандэроляў, больш за 100 грашовых пераводаў. Паводле словаў яе мужа Андрэя Шарэнды, такая хваля салідарнасці вельмі падтрымлівае жанчыну, піша «Брэсцкая вясна».
02.12.2023 / 17:10
Паліна Шарэнда-Панасюк з мужам і дзецьмі
У той жа час лісты, якія дасылаюць Паліне, знішчаюць (калі ліст заказны, то знішчаюць проста ў прысутнасці жанчыны, а простыя лісты нават без яе ведама).
Таксама вядома, што да палітзняволенай не дайшлі фотакарткі яе дзяцей, якіх жанчына не бачыла ўжо 3 гады.
15 снежня будзе разглядацца апеляцыя на апошні прысуд Паліне. Да таго часу яна будзе знаходзіцца ў гомельскім СІЗА, дзе яе можна падтрымаць. Калі апошні прысуд пакінуць без зменаў, то далей у калонію ані грошы, ані бандэролькі іншыя людзі не змогуць даслаць (гэта будзе дазволена толькі блізкім сваякам).
Падтрымайце Паліну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк
Чытайце таксама:
У Слоніме на «Белтрансгазе» адбыліся затрыманні