У Бешанковічах з-за непагадзі перастала працаваць пераправа праз Дзвіну
Дзве часткі Бешанковічаў, падзеленых Дзвіной, у летні час звязвае пантонны мост, які на зіму разбіраюць, і на яго месцы пачынае працаваць лодачная пераправа. Цяпер жа ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я пераправа праз раку прыпыненая, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
02.12.2023 / 21:55
Лодачная пераправа ў Бешанковічах. Фота: Onliner
На Дзвіне ў межах Бешанковічаў цяпер назіраецца інтэнсіўны рух суцэльнага ледзянога масіву, паведаміла адміністрацыя УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік».
Чытайце таксама:
Сіноптыкі паабяцалі пагаршэнне надвор'я
Снег, галалёдзіца, а праясненнях да мінус 15°С. Надвор'е на першыя дні каляндарнай зімы