«Мы можам паставіць гэтую ўмову». Латушка расказаў, на што можна абмяняць вызваленне палітвязняў

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на слуханнях Каардынацыйнай рады выступіў з прапановай дамагацца вызвалення палітвязняў узамен на допуск рэжымных спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы.

02.12.2023 / 22:44

Павел Латушка са Святланай Ціханоўскай. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

«Я думаю, што адзін з інструментаў, які можа быць у найбліжэйшы час выкарыстаны — гэта перамовы. Магчымае вывучэнне пазіцый на прадмет прысутнасці дэлегацыі рэжымных спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Мы можам паставіць гэтую ўмову для таго, каб дапусціць гэтую рэжымную дэлегацыю пры выкананні іншых прынцыпаў МАК і пры ўмове таго, што Лукашэнка пойдзе на вызваленне палітычных зняволеных. Або хаця б іх часткі», — сказаў Латушка.

Чытайце таксама:

Да спробаў вызвалення палітвязняў далучалі Аўстрыю, Швейцарыю і Чырвоны Крыж — Вячорка

Беларусы назбіралі па 100 еўра на кожнае дзіця палітвязняў

Ці павінны дзеці чыноўнікаў адказваць за бацькоў?

Nashaniva.com