Ператрус адбыўся ў сябры Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай

Праваабаронцам стала вядома пра новыя імёны сярод сябраў каманды Каардынацыйнай рады, у якіх адбыліся ператрусы 28 лістапада. Гэта cябра міжнароднай камісіі КР Роза Турарбекава і яе муж, кіраўнік камісіі КР па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч.

03.12.2023 / 13:13

«Цяпер гэта дакладна. Кватэру ўзламалі, правялі ператрус і апячаталі. Праходзім па»справе Каардынацыйнай Рады», — напісала Роза ў Facebook.

па «справе Каардынацыйнай рады» сілавікі правялі каля 200 ператрусаў па ўсёй краіне — у нібыта датычных да КР арыштоўвалі маёмасць, а іх саміх вінавацяць па шэсці артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Як пішуць праваабаронцы пастановы на ператрусы па «справе Каардынацыйнай рады» падпісаў намеснік генпракурора Сяргей Хмарук, зрабіў ён гэта 20 лістапада — за 8 дзён да пачатку ператрусаў.

Чытайце таксама:

Пракоп'еў з нагоды чарады ператрусаў: Істэрычная рэакцыя злачынцаў у пагонах

Падазраванымі па справе Каардынацыйнай рады праходзяць больш за 100 чалавек — СК

Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі

Каардынацыйная рада рашае, як правесці свае выбары. Ёсць сем канцэпцый

Nashaniva.com