Экс-палітвязня Аляксея Галоўкіна эвакуявалі з Беларусі

Аляксей — IT-інжынер з Гродна, мае інваліднасць другой групы. У маі 2021 года за каментары ў інтэрнэце яго асудзілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

04.12.2023 / 10:08

Аляксей Галоўкін. Фота: Вольгі Класкоўскай

Суддзя Кедаль прысудзіў Аляксею 3 гады пазбаўлення волі.

У жніўні Аляксей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Калі Аляксей знаходзіўся за кратамі, супраць яго завялі новую крымінальную справу — па тых самых артыкулах, але нібыта па новых эпізодах.

Цяпер былы палітвязень знаходзіцца ў бяспецы ў Швейцарыі, напісала ў сваім фэйсбуку Вольга Класкоўская.

Nashaniva.com