Эстонскія памежнікі адгаворваюць ад паездак у Расію: мяжу могуць закрыць у любы момант

Эстонія застаецца адным з найбольш даступных варыянтаў патрапіць у Расію ці выехаць з РФ у Фінляндыю пасля зачынення мяжы фінскім урадам. Эстонія таксама прагназуе такі варыянт падзей.

04.12.2023 / 11:39

Эстонія рыхтуецца да закрыцця мяжы з Расіяй. Першыя бетонныя піраміды на мосце ў Нарве з'явіліся ўвечары 16 лістапада. Скрыншот відэа ETV+

Пасля рашэння фінскага ўрада ў Эстоніі павялічылася колькасць перасячэнняў мяжы. За тыдзень цяпер мяжу перасякаюць прыкладна на 25 працэнтаў больш, чым звычайна.

Кіраўнік памежнага ўпраўлення Дэпартамента паліцыі і памежаховы Эстоніі Ева Калмус заявіла Yle, што Эстонія можа рушыць за прыкладам Фінляндыі. 

— Мы просім не ездзіць у Расію. Тыя, хто ўжо зʼехаў у РФ, могуць апынуцца ў тупіку, калі вярнуцца будзе вельмі складана, — паказвае прадстаўнік пагранслужбы Эстоніі.

Яна заявіла, што такое рашэнне можа быць прынятае вельмі хутка. КПП на мяжы Эстоніі могуць быць зачыненыя на працягу гадзіны пасля рашэння ўрада.

Nashaniva.com