Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА

22 чэрвеня пасля чарговага суда жанчыну зноў этапавалі ў жаночую калонію № 24. Цяпер стала вядома, што нядаўна яе ў чарговы раз змяшчалі ў ШІЗА, даведалася «Вясна». За апошнія паўгода яе ўтрымлівалі там не менш за 70 дзён, пры гэтым ужо некалькі месяцаў Кульша адбывае зняволенне ў памяшканні камернага тыпу. 

04.12.2023 / 16:28

Раней у зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгода ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

За гэты год Вікторыю двойчы асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.

Чытайце таксама: 

Муж Паліны Шарэнды-Панасюк расказаў пра хвалю салідарнасці з ёй

Беларусы назбіралі па 100 еўра на кожнае дзіця палітвязняў

Палітвязень Павел Бабчанок выйшаў на волю

Nashaniva.com