«Чарга грузавікоў дасягнула крытычных адзнак». Беларускія мытнікі наракаюць на няспешнасць замежных калег
Чарга грузавікоў у пункце пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы дасягнула крытычнай загружанасці. Каля 1000 аўтамабіляў чакаюць выезду ў Польшчу, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
04.12.2023 / 16:38
Фота ілюстрацыйнае
Мытнікі называюць некалькі прычын загружанасці. Па-першае, гэта неабходнасць для бізнэсу да канца года закрыць дагаворы па пастаўках, а па-другое, памежны пераход «Казловічы» застаецца адзіным дзейным пунктам пропуску на беларуска-польскай мяжы.
Як удакладнілі на мытні, за апошнія суткі польскі бок прыняў толькі 700 машын з магчымых 1200, не працуючы ў поўную сілу. Няпростай застаецца сітуацыя і на беларуска-літоўскай мяжы. Літоўскі пункт пропуску «Салечнікі» прыняў, маўляў, толькі 35% транспарту, які прыбыў з Беларусі, а пункт «Меднікі» ўвогуле 15%.
У панядзелак, 4 снежня, на 14:00 па мінскім часе ўезду ў ЕС чакалі больш за 3 тыс. грузавых аўтамабіляў.
Чытайце таксама:
660 грузавікоў стаяць у чарзе на ўезд з Латвіі ў Беларусь
Нелегалы, што перайшлі мяжу з Беларуссю, урываюцца ў дамы латвійцаў