Зніклы ў Грузіі расійскі актывіст знайшоўся ў СІЗА ў Ніжнім Тагіле. Яго абвінавачваюць у тэрарызме

Рафаіл Шэпелеў стаў ахвярай правакацыі расійскіх сілавікоў. Яны выманілі яго з Тбілісі ў Цхінвальскі рэгіён, там — затрымалі, адправілі ва Уладзікаўказ.

05.12.2023 / 09:50

Первый отдел

Актывіст Рафаіл Шапелеў, які знік у Грузіі, знайшоўся ў расійскім СІЗА ў Ніжнім Тагіле. Яго абвінавачваюць па тэрарыстычных артыкулах, піша «Первый отдел».

Шэпелеў стаў ахвярай правакацыі расійскіх сілавікоў. Яны падманам выманілі яго з Тбілісі ў Цхінвальскі рэгіён, там — затрымалі, адправілі ва Уладзікаўказ, адправілі пад адміністрацыйны арышт, падчас якога выставілі абвінавачанне па крымінальнай справе і абралі меру стрымання, а затым выслалі па месцы папярэдняга расследавання крымінальнай справы ў СІЗА «Ніжні Тагіл».

Этап доўжыўся амаль паўтара месяца — праз Мінеральныя Воды, Валгаград, Саратаў, Казань, Іжэўск, Перм і Екацярынбург. У Ніжні Тагіл актывіст прыбыў на мінулым тыдні.

Шэпелеву выстаўлена абвінавачанне ва «ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 2 арт. 205.5. КК РФ) — ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі, і ў «апраўданні тэрарызму» (ч. 2 арт. 205.2 КК РФ) — ад 5 да 7 гадоў.

12 кастрычніка Рафаіл Шэпелеў выйшаў з дому на вуліцы Мтацмінда ў Тбілісі і знік. Па словах яго паплечнікаў, у Грузіі ён жыў з верасня 2021 года і вяртацца ў Расію не збіраўся. 13 кастрычніка, на наступны дзень пасля знікнення, Савецкі раённы суд Уладзікаўказа прызнаў актывіста вінаватым у «дробным хуліганстве» (ч. 1 арт. 20.1 КаАП) — інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце суда. У якасці пакарання мужчыну адправілі пад адміністрацыйны арышт на 15 сутак, а пасля вызвалення змясцілі ў СІЗА, абвінавацілі ў здзяйсненні злачынстваў тэрарыстычнай накіраванасці і адправілі па этапе.

Дакументы актывіста, у тым ліку замежны паспарт, засталіся ў Грузіі.

Чытайце таксама:

Расійскага ўцекача выкралі з Грузіі

У Санкт-Пецярбургу затрымалі спевака, які спаліў пашпарт. Яго прымусілі выбачацца на відэа

У Санкт-Пецярбургу затрымалі спевака, які спаліў пашпарт. Яго прымусілі выбачацца на відэа

Nashaniva.com