Бар «Тяні-толкай» зачыніўся праз чатыры дні пасля адкрыцця
Бар адкрыўся на мінулым тыдні, а ўжо сёння стала вядома пра яго закрыццё.
05.12.2023 / 14:52
Фота: ttbarminsk / Instagram
Павел Клышэўскі, саліст групы, паведаміў на мінулым тыдні ў інстаграме аб тым, што адкрыў у Мінску бар, названы ў гонар групы.
Артыст тады апублікаваў фота шыльды і лаканічна напісаў: «Для добрых людзей».
Знаходзіўся бар на завулку Уральскім, 3. Раней там знаходзіўся піўны бар «Конь».
Установу пазіцыянавалі як бюджэтнае месца з крафтавым півам. Там таксама спрабавалі праводзіць тэматычныя вечары з гульнямі ў «Мафію», турнірамі па Mortal Kombat XL ці FIFA на прыстаўцы.
Аднымі з першых наведвальнікаў бара сталі ўдзельнікі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». Артыст падзякаваў ім за дабро, якое яны робяць.
Але сёння стала вядома, што бар закрыўся.
Канал сілавікоў напісаў, што ўстанова нібыта замовіла рэкламу на «экстрэмісцкім» рэсурсе.