У Мінску каля Батанічнага сада пачынаюць будаваць новы жылы квартал
Прадпрыемства «Мінскбуд» да канца снежня плануе прыступіць да забудовы квартала ў межах сталічных вуліц Філімонава—Сталетава, гаворыцца ў ягоным тэлеграм-канале. Плошча забудовы складзе 16,2 га.
05.12.2023 / 16:26
План новага квартала. Фота: minskstroybelarus
«За плячыма вялікая праца па зносе аварыйнага жылля і старых збудаванняў, дэмантаж і вынас сетак з плямы забудовы», — адзначылі на прадпрыемстве.
Першы дом (па генплане) будзе 19-павярховым на 188 кватэр (гэта больш за 11 тыс. квадратных метраў). Прызначаны ён для мінчукоў, якія жылі ў гэтым раёне і чыё жыллё пайшло пад знос.
Будаўніцтва другога высокага дома пачнецца ў 2024 годзе, у ім будзе 150 кватэр.
Усяго праектам прадугледжана ўзвядзенне 12 жылых дамоў. Там з'явіцца 2413 кватэр агульнай плошчай 148 тыс. кв. м.
Чытайце таксама:
Новы дом у «Мінск Свеце» ад Dana прыводзіць будучых жыхароў у жах
Ад 1000 даляраў за «квадрат». Колькі каштуюць кватэры ў новых ЖК Мінска